Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны-міратворцы праехалі па буфэрнай зоне паміж дзьвюма Карэямі


Група з 30 жанчын-міратворцаў здолела праехаць з поўначы да поўдня па буфэрнай зоне, якая з 1953 году падзяляе тэрыторыю былой Карэі на дзьве краіны — паўночную, КНДР, якую ў сьвеце лічаць камуністычнай дыктатурай, і паўднёвую, Рэспубліку Карэю.

У складзе групы прадстаўніцы 15 краін сьвету, сярод іх вядомая фэміністка з ЗША Глёрыя Стэйн, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Мэйрыд Магуайр з Ірляндыі і Лема Гбові зь Лібэрыі.

Жанчыны-міратворцы выступаюць за аб’яднаньне абедзьвюх краін і сваю акцыю прысьвяцілі 70-годзьдзю падзелу Карэйскай паўвыспы.

З тэрыторыі Рэспублікі Карэя міратворцы праз кантрольна-прапускны пункт змаглі праехаць ў прамысловую зону Кесон, дзе працуе шмат паўночных карэйцаў.

«Вы можаце мець чалавечыя правы ва ўмовах нармальнай сытуацыі, але не калі краіна ў стане вайны», — зьвярнулася да працаўнікоў зоны Кесон нобэлеўская ляўрэатка Мэйрыд Магуайр, якая лічыць, што для аб’яднаньня дзьвюх Карэй найперш патрэбная палітычная воля.

Ёй, а таксама іншым жанчынам-міратворцам адмовілі ў пераходзе праз КПП на тэрыторыю КНДР, і дазволілі толькі праехаць у аўтобусе па буфэрнай зоне, якая пільна ахоўваецца, з поўначы на поўдзень.

Нядаўна генэральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну ўлады КНДР адмовілі ў наведваньні прамысловай зоны Кесон. Пан Гі Мун зьбіраўся сустрэцца там з кіраўнікамі і працаўнікамі прадпрыемстваў зоны, якія прыехалі туды з абедзьвюх Карэяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG