Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшынём «Справядлівага сьвету» зноў стаў Сяргей Калякін


Сяргей Калякін

Сяргей Калякін

На пасаду старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» дэлегаты вылучылі — трох кандыдатаў — Сяргей Калякіна, Аляксея Елісеева і Валера Ўхналёва. Спачатку галасавалі за Калякіна. Устрымалася 5 чалавек, супраць не было. Да галасаваньня кандыдатур Елісеева і Ўхналёва справа не дайшла.

Намесьнікамі старшыні партыі абраныя: Валер Ухналёў (адзін дэлегат устрымаўся, супраць няма); Анатоль Лашкевіч (адзін чалавек устрымаўся); Аляксей Елісееў (аднагалосна); Канстанцін Мішчанка (адзін устрымаўся). Усе яны і былі раней намесьнікамі старшыні партыі. З былых намесьнікаў старшыні не абіралі Алену Скрыган.

Сяргей Калякін бязьзьменна ачольвае партыю з 1994 года.

Раней на зьезьдзе на закрытым паседжаньні завяршыўся разгляд пытаньня аб вылучэньні партыяй свайго кандыдата ў прэзыдэнты. За тое, каб кандыдатам ў прэзыдэнты стаў лідэр партыі Сяргей Калякін, прагаласавала 105 дэлегатаў зьезда, супраць вылучэньня — 39, устрымалася 16 дэлегатаў. Галасаваньне праходзіла пайменна. ​

XS
SM
MD
LG