Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Звольніўся заснавальнік расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы»


Аляксей Венядзіктаў і Уладзімір Пуцін

Аляксей Венядзіктаў і Уладзімір Пуцін

Сяргей Корзун лічыць, што «Эхо Москвы» сёньня здраджвае сваёй базавай мэтавай аўдыторыі.

З «Эхо Москвы» звольніўся адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі, яе першы галоўны рэдактар Сяргей Корзун. Пра гэта ён паведаміў у «Жывым часопісе».

«Я больш не працую на радыё „Эхо Москвы“. Таго „Эхо“, якое мы пачыналі ў 1990-м, ня стала. Арганізм яшчэ працуе, але „сьмерць мозгу“ ужо наступіла. Гэта маё асабістае ацэначнае меркаваньне», — напісаў Корзун.

Журналіст адзначыў, што падставай для звальненьня сталі публікацыі на сайце радыёстанцыі памочніка галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» Лесі Рабцавай.

«Гэтыя пасты падпісаныя» памочнікам галоўнага рэдактара радыё «Эхо Москвы». Імя памочніка ня мае істотнага значэньня. Вы можаце сабе ўявіць ўласную публікацыю ў «Праўдзе» памочніка Сталіна Поскробышава? Вы бачылі, каб памочнік Пуціна Юры Ушакоў апублікаваў у твітэры меркаваньне, зь якім яго патрон ня быў бы салідарны? Вы хоць бы ведаеце імёны памочнікаў іншых галоўных рэдактараў расейскіх СМІ«, — гаворыцца ў блогу журналіста.

Паводле Корзуна, усе яго пытаньні былі выключна да галоўнага рэдактара радыёстанцыі Аляксея Венядзіктава.

«Да гэтага часу ў сваёй прасторы зносін я падтрымліваў Аляксея як галоўнага рэдактара радыёстанцыі. Мне ўяўлялася, што ён цьвёрда выконвае прынцыпы, якія мы разам закладвалі ў асновы мэдыйнага брэнду „Эхо“. Сёньня я не хачу, не магу і ня буду падтрымліваць новы курс капітана на падтрыманьне рэйтынгу ў шкоду базавых каштоўнасьцяў. На мой погляд, „Эхо Москвы“ сёньня здраджвае сваёй базавай мэтавай аўдыторыі», — заявіў журналіст.

Аляксей Венядзіктаў, камэнтуючы ў твітэры звальненьне Корзуна, напісаў:

Сяргей Корзун ў 1990-1996 гадах быў галоўным рэдактарам «Эхо Москвы». Пазьней займаў пасады генэральнага прадусара радыёстанцыі і намесьніка галоўнага рэдактара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG