Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы сёньня праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


У Польшчы пачалося галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, якому папярэднічала інтэнсіўная выбарчая кампанія.

Два тыдні таму Анджэй Дуда — кандыдат ад апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» насуперак прагнозам сацыёлягаў нечакана стаў лідэрам першага тура галасаваньня, нязначна апярэдзіўшы цяперашняга прэзыдэнта Браніслава Камароўскага.

Штаб Камароўскага, дзе былі практычна ўпэўненыя ў перамозе свайго кандыдата, актывізаваўся, у выніку чаго прэзыдэнт праехаў тысячы кілямэтраў па ўсёй краіне, сустракаючыся з выбарнікамі.

Тым ня менш, апошняе перад надыходам «выбарчай цішыні» апытаньне паказала, што лідэрам — з розніцай за ўсё ў паўпрацэнту — застаецца Анджэй Дуда.

Браніслаў Камароўскі

Браніслаў Камароўскі

Многае будзе залежаць ад яўкі. Браніслава Камароўскага падтрымлівае перш за ўсё сярэдняя кляса, прадстаўнікі якой замест удзелу ў выбарах часта выяжджаюць на ўікэнд за горад.

Папярэднія вынікі выбараў, так званыя экзыт-полы, будуць абвешчаныя ў 21 гадзіну па мясцовым часе — адразу ж пасьля закрыцьця ўчасткаў для галасаваньня, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Аляксей Дзікавіцкі.

XS
SM
MD
LG