Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з камандзіраў сэпаратыстаў Данбасу Мазгавой забіты каля Луганску


Аляксей Мазгавой

Аляксей Мазгавой

Камандзір брыгады «Прывід» Аляксей Мазгавой загінуў у выніку замаху, арганізаванага невядомай дывэрсійнай групай, паведаміла расейскае агенцтва «Новости» са спасылкай на «інфарматрад брыгады».

«На трасе паміж Луганскам і горадам Алчаўскам, дзе базуецца брыгада, была арганізавана засада, невядомыя абстралялі джып, у якім Мазгавой ехаў з аховай. Мазгавой атрымаў сур’ёзныя раненьні і сканаў на месцы, таксама пацярпелі суправаджальныя, іх стан зараз ўдакладняецца», — паведаміў прадстаўнік брыгады «Прывід».

Сёмага сакавіка прыкладна ў гэтым жа раёне на выезьдзе зь вёскі Міхайлаўкі ў момант праезду машыны Мазгавога спрацавалі тры безабалонкавыя самаробныя выбухныя прылады. Тады Мазгавой атрымаў лёгкія раненьні, ніхто не загінуў.

Першага студзеня пры падобных абставінах каля пасёлка Лутугіна быў забіты іншы камандзір гэтак званай ЛНР — кіраўнік групы хуткага рэагаваньня «Бэтмэн» Аляксандр Бедных. Ён таксама трапіў у засаду, загінулі і ўсе шасьцёра байцоў зь яго суправаджэньня.

XS
SM
MD
LG