Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс пакупкі валюты ў Беларусі можа крыху зьменшыцца


Ад 23 траўня у Беларусі продаж замежнай валюты на пазабіржавым рынку будзе праходзіць без абмежаваньняў па сумам зьдзелак.

Ці паўплывае гэтае новаўвядзеньне Нацыянальнага банку на курс продажу і пакупкі валюты? З такім пытаньнем Свабода сёньня зьвярнулася да доктара эканамічных навук Барыса Жалібы.

«У Беларусі, як вядома, асноўная частка валюты прадаецца на біржы. Але разам зь ёй заўсёды існаваў і дагэтуль існуе так званы пазабіржавы рынак. І ў лепшыя часы тут прадавалася да двух трацін ад сумы валюты, якую прадавалі на біржы.

Але пасьля 2011 году на пазабіржавым рынку ўвялі абмежаваньні на памеры апэрацыяў. Гэта рабілася дзеля таго, каб болей валюты прадавалася на біржы.

Цяпер сытуацыю зноў адпускаюць. Найперш гэта тлумачыцца тым што больш-менш абменны курс беларускага рубля стабілізаваўся. І гэта з пункту гледжаньня рынку слушны крок.

Сказаць, што пасьля гэтага нешта асабліва зьменіцца ў абменьніках нельга. На курсе, па якому купляюць альбо прадаюць валюту фізычныя асобы, гэта мала адаб’ецца. Тут можна казаць, што толькі канкурэнцыя будзе большай. А канкурэнцыя — справа добрая. Таму магчыма курс пакупкі валюты і на наяўным рынку крыху зьнізіцца. Але, я думаю, гэта ня будзе ні ў значных памерах, ні хутка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG