Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 траўня: Дзень славянскай пісьменнасьці і культуры


Парычы. Аўтар: Саша Ша

Парычы. Аўтар: Саша Ша

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Дзень славянскай пісьменнасьці і культуры, дзень Кірыла і Мэтода.

Менск, завяршэньне XVIII справаздачна-выбарчага зьезду Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», падчас якога дэлегаты абяруць новае кіраўніцтва партыі і прымуць рашэньне аб фармаце ўдзелу ў сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах.

Менск, на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру адбудзецца канцэрт у рамках Дзён культуры Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Пачатак у 19 гадзінаў.

У гісторыі:

1863 — у Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле (цяпер Лідзкі р-н) маніфэста паўстаньня, расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі

1891 — у Менску арганізаваная першая публічная выстава выяўленчага мастацтва. Выстаўлялася каля 100 работ мясцовых мастакоў.

1917 — пачатак выданьня ў Менску газэты «Грамада», рэдактар Аркадзь Смоліч.

1996 — у Гародні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1904 — Адам Русак, паэт-песеньнік

1905 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1965 году.

1930 — Галіна Русак, мастачка, дзяячка эміграцыі ў ЗША

1940 — Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году

1941 — Боб Дылан, амэрыканскі музыка.

1948 — Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень памерлі:

1377 — вялікі князь літоўскі Альгерд

1543 — Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.

Цытата:

У сапраўднай трагедыі гіне не герой — гіне хор.

Іосіф Бродзкі, Нобэлеўская лекцыя

XS
SM
MD
LG