Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь па-райнешаму ня бачыць праблемы ў анэксіі Расеяй Крыму


Напярэдадні саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе стала вядома, што Беларусь і Армэнія заявілі, што не падпішуць выніковую дэклярацыю саміту, калі там будзе ўзгадка пра незаконную анэксію Крыму. Гэтую пазыцыю афіцыйнага Менску пацьвердзіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

У выніку канчаткова адпаведны фрагмэнт дэклярацыі гучыць наступным чынам:

Эўразьвяз пацьвярджае сваю пазыцыю, выкладзеную ў агульнай заяве па выніках саміту Ўкраіна-ЭЗ 27 красавіка 2015 году, ўключна са стаўленьнем да незаконнай анэксіі Крыму і Сэвастопалю. Удзельнікі саміту пацьвярджаюць свае пазыцыі ў сувязі з рэзалюцыяй генэральнай асамблеі ААН 68/262 наконт тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Армэнія і Беларусь пры галасаваньні летась па адпаведнай рэзалюцыі генэральнай асамблеі ААН прагаласавалі супраць, астатнія 4 краіны Партнэрства, як і ўсе краіны Эўразьвязу – за рэзалюцыю. Такім чынам, адпаведны пункт дэклярацыі проста зафіксаваў ранейшыя пазыцыі ўдзельнікаў саміту, якія і раней былі рознымі.

Аднак пры гэтым, як паведаміў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей, беларуская дэлегацыя выступіла з дадатковай заявай, у якой выказала нязгоду з адпаведным пунктам дэклярацыі.

XS
SM
MD
LG