Лінкі ўнівэрсальнага доступу

— Чаму твой калега з жонкай чытаюць Маркеса па-гішпанску, а ты са мною ня хочаш пачытаць Джойса нават па-беларуску? — на днях агаломшыла мяне прэтэнзіяй жонка. — Ні хвіліны, каб інтэлектуальна паразьвівацца...

— Ні хвіліны? — зьдзівіўся я. — Разьвівайся сабе з ранку да вечара, што замінае?

— А хто згатуе есьці? Памые ўсе вышымайкі? Папрыбірае ў хаце? Хто падрэжа вінаград? Ты хоць ведаеш, што гэта за заняткі?

— А я ўжо не хачу інтэлектуальна разьвівацца. Абрыдла. Калі мне яшчэ і хочацца разьвінуцца, то як таму вінаграду — павіснуць на плоце, пусьціць парасткі, няхай падразаюць...

Не паверыла.

Я ёй — таксама не. Жонка патаемна піша якуюсьці кнігу.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG