Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у справе аб забойстве Барыса Нямцова зьявіўся новы фігурант


"Народны мэмарыял" на месцы забойства Барыса Нямцова
"Народны мэмарыял" на месцы забойства Барыса Нямцова

Гэта жыхар Чачні Руслан Мухадзінаў, паведамляе «Коммерсант». Сьледзтву трэба будзе высьветліць, ці зьяўляўся ён тым самым «Русікам», пра якога казаў у першапачатковых паказаньнях галоўны абвінавачваны па справе аб забойстве Барыса Нямцова Заур Дадаеў.

У справе аб забойстве Барыса Нямцова зьявіўся новы фігурант. Гэта жыхар Чачні Руслан Мухадзінаў, паведамляе «Коммерсант».

Сьледзтву трэба будзе высьветліць, ці зьяўляўся Руслан Мухадзінаў тым самым «Русікам», пра якога казаў у першапачатковых паказаньнях галоўны абвінавачаны па справе Заур Дадаеў. Для гэтага яны плянуюць прадэманстраваць фатаграфію Мухадзінава на апазнаньне іншаму арыштаванаму па справе — Тамерлану Эскерханаву. Калі апошні пацьвердзіць здагадку сьледзтва, то ў якасьці заказчыка забойства Барыса Нямцова будуць разглядаць ужо не маёра Руслана Герамеева, адзначае «Коммерсант». Раней сьледзтва лічыла «Русікам» прадстаўніка аўтарытэтнай чачэнскай сям’і Руслана Герамеева.

Адшукаць і дапытаць самога Мухадзінава сьледзтву пакуль не ўдалося. Тым ня менш, супрацоўнікі праваахоўных органаў Чачні дапыталі яго сваякоў, у прыватнасьці, цікавіліся, ці абмяркоўваліся ў сям’і публікацыі карыкатур у францускім часопісе Charlie Hebdo. Сьледзтва таксама высьветліла, што Мухадзінаў карыстаўся ў Маскве аўтамабілем Mercedes ML. Паводле паказаньняў Эскерханава, менавіта на такім аўтамабілі перасоўваўся меркаваны заказчык забойства.

Згодна з раньнімі паказаньнямі Заура Дадаева, чалавек, якога завуць «Русік», даў яму і іншым меркаваным удзельнікам забойства апазыцыйнага палітыка аўтамабіль, пісталет і патроны, паабяцаўшы 25 мільёнаў рублёў за ліквідацыю Барыса Нямцова. Прычына, паводле слоў Дадаева, у тым, што Нямцоў падтрымаў публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда. Пасьля Дадаеў адмовіўся ад дадзеных паказаньняў, заявіўшы, што даў іх пад катаваньнямі.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG