Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыянты Балтымара будуць аддадзеныя пад суд за забойства афраамэрыканца


Пракурор Балтымара Мэрылін Мосбі аб'яўляе абвінавачваньні ў дачыненьні да шасьці паліцыянтаў
Пракурор Балтымара Мэрылін Мосбі аб'яўляе абвінавачваньні ў дачыненьні да шасьці паліцыянтаў

Прысяжныя знайшлі падставы для прад’яўленьня абвінавачваньня паліцыянтам у ненаўмысным забойстве затрыманага.

У чацьвер вялікае журы ў Балтымары вынесла рашэньне аб перадачы ў суд спраў шасьці паліцыянтаў, якія абвінавачваюцца ў датычнасьці да сьмерці афраамэрыканца Фрэдзі Грэя, палічыўшы абгрунтаванымі прадстаўленыя супраць іх доказы.

Абвінаваўчае заключэньне вялікага журы практычна дублюе абвінавачваньні, вылучаныя супраць паліцыянтаў тры тыдні таму галоўным пракурорам Балтымара Мэрылін Мосбі. Самы сур’ёзны артыкул — ненаўмыснае забойства, зьдзейсьненае па злачыннай нядбайнасьці. Ускрыцьцё паказала, што Грэй памёр у выніку цяжкай траўмы хрыбетніка, якую ён мог атрымаць падчас транспарціроўкі яго ў паліцэйскім фургоне ў аддзяленьне паліцыі.

Фрэдзі Грэй быў арыштаваны 12-га красавіка, на вуліцы, афіцыйна — за захоўваньне халоднай зброі, аднак, як заявіла Мосбі, нашэньне нажа не зьяўляецца злачынствам у штаце Мэрылэнд. Паводле абвінавачаньня, паліцыянты надзелі на яго нажныя кайданы і кайданкі і кінулі галавой наперад у паліцэйскі фургон. Па дарозе ў аддзяленьне ён, у парушэньне інструкцыяў, ня быў прышпілены рамянямі бясьпекі. Яго шматлікія звароты з просьбай аб дапамозе засталіся без адказу.

Грэй быў дастаўлены ў пастарунак ужо ў стане комы. Ён быў перавезены ў шпіталь, дзе памёр праз тыдзень, так і не апрытомнеўшы. Сьмерць Грэя выклікала масавыя беспарадкі ў Балтымары, якія вымусілі мэра ўвесьці ў горадзе камэнданцкую гадзіну. Дэманстрацыі пратэсту праходзілі ў розных гарадах ЗША на працягу некалькіх дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG