Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна дэнансавала 5 пагадненьняў з Расеяй, у тым ліку пра транзыт у Прыднястроўе


Расейскія вайскоўцы на памежным пункце ў Бэндэрах у Прыднястроўі, чэрвень 2013 году

Расейскія вайскоўцы на памежным пункце ў Бэндэрах у Прыднястроўі, чэрвень 2013 году

Вярхоўная Рада Ўкраіны ў чацьвер прагаласавала за дэнансацыю пяці ваенных пагадненьняў з Расейскай Фэдэрацыяй, у тым ліку аб транзыце праз украінскую тэрыторыю ваенных фармаванняў РФ, якія знаходзяцца на тэрыторыі Малдовы.

Гэта ставіць пад пытаньне ратацыю і забесьпячэньне расейскіх войскаў, якія знаходзяцца ў Прыднястроўі. Сэпаратысцкая тэрыторыя Малдовы ня мае выхаду да мора і мяжуе толькі з Ўкраінай.

Цяпер у Прыднястроўі знаходзяцца каля тысячы расейскіх вайскоўцаў.

Акрамя дамовы аб транзыце, Вярхоўная Рада Ўкраіны таксама дэнансавала яшчэ чатыры пагадненьні з Расеяй:
— аб узаемнай ахове сакрэтнай інфармацыі;
— аб арганізацыі ваенных міждзяржаўных перавозак і разьліках па іх;
— аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай выведкі;
— аб супрацоўніцтве ў ваеннай галіне.

Рашэньне аб дэнансацыі яшчэ мае зацьвердзіць прэзыдэнт Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG