Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ў Рызе: Альтэрнатывы менскім дамоўленасьцям няма


Пятро Парашэнка (зьлева) і прэзыдэнт Латвіі Андрыс Бэрзіньш у Рызе 21 траўня.

Пятро Парашэнка (зьлева) і прэзыдэнт Латвіі Андрыс Бэрзіньш у Рызе 21 траўня.

«Мы ня бачым ніякай альтэрнатывы менскаму працэсу», — заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Рызе. Ён таксама падкрэсьліў, што неабходна выконваць усе крытэры пагадненьняў па Данбасу, дасягнутыя ў Менску.

«Для менскіх дамоўленасьцяў у нас галоўны крытэр — закрыць мяжу, вывесьці ўсе замежныя ваенныя фармаваньні, выконваць рэжым спыненьня агню, адвесьці цяжкую артылерыю, адпусьціць усіх асоб, якія ўтрымліваюцца, і запусьціць палітычны, эканамічны і гуманітарны працэсы», — заявіў Пятро Парашэнка перад пачаткам нефармальных перамоў на Рыскім саміце.

Перад гэтым Парашэнка пабываў на канфэрэнцыі Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) і пазытыўна ацаніў, што Эўразьвяз дэманструе адзінства і салідарнасьць па ўкраінскім пытаньні, у прыватнасьці ў рэзалюцыі канфэрэнцыі ЭНП:

«Я цалкам задаволены. Гэта — моцны мэсыдж, палітычнае рашэньне аб эканамічнай падтрымцы, палітычнай падтрымцы, канкрэтныя крытэрыі, якія Ўкраіна павінна выканаць для бязьвізавага рэжыму, якія павінны быць выкананыя да сярэдзіны лістапада. Будзе заключная ацэнка Эўракамісіі, і ў 2016 будзе палітычнае рашэньне аб лібэралізацыі візавага працэсу», — заявіў Парашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG