Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскую кампанію западозрылі ў продажы абсталяваньня Расеі ў абыход санкцый


Тагачасны расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў падчас наведваньня штаб-кватэры Cisco Systems ў Каліфорніі 24 чэрвеня 2010 году

Тагачасны расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў падчас наведваньня штаб-кватэры Cisco Systems ў Каліфорніі 24 чэрвеня 2010 году

Амэрыканская кампанія Cisco Systems, якая вырабляе камунікацыйнае абсталяваньне, пастаўляла сваю прадукцыю Мінабароны Расеі і ФСБ у абыход санкцый, паведамляе амэрыканскае інтэрнэт-выданьне BuzzFeed News са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі выданьня, пасьля падзеньня продажаў на фоне заходніх санкцыяў супрацоўнікі Cisco Systems зьмянілі запісы аб продажах і заключылі зьдзелкі пад фальшывымі імёнамі, каб працягваць прадаваць інтэрнэт-абсталяваньне расейскім вайскоўцаў і службе бясьпекі ў абыход абмежаваньняў.

Крыніца BuzzFeed распавяла, што вядомы прынамсі адзін выпадак продажу абсталяваньня ў абыход санкцый: Cisco Systems нібыта ўдалося па падробленых дакумэнтах прадаць камутатар ФСБ.

Прадстаўнікі Cisco Systems адкінулі ўсе абвінавачваньні, падкрэсьліўшы, што яны ніколі не парушалі санкцый. Пры гэтым у кампаніі прызналі сапраўднасьць лістоў з нявернымі імёнамі, але патлумачылі, што гэта былі «бяскрыўдныя памылкі». Што тычыцца пастаўкі камутатара, то прадстаўнік кампаніі падкрэсьліў, што ён быў прададзены не вайскоўцам, а «грамадзянскаму міністэрству».

ЗША і ЭЗ увялі санкцыі супраць Расеі пасьля далучэньня Крыму і абвастрэньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. У рамках абмежавальных мераў заходнія краіны, у прыватнасьці, забаранілі прадаваць Расеі тавары, якія могуць ужывацца ў ваеннай сфэры.

XS
SM
MD
LG