Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя перахапіла два расейскія бамбавікі


Швэдзкі самалёт падчас вучэньняў у Літве ў красавіку 2014 году
Швэдзкі самалёт падчас вучэньняў у Літве ў красавіку 2014 году

Прадстаўнікі ўзброеных сіл Швэцыі заявілі, што швэдзкія зьнішчальнікі перахапілі два расейскія бамбавікі у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам непадалёк ад швэдзкай мяжы.

Тыя накіроўваліся ў бок вострава Оланд, на поўдзень ад Стакгольму. Хаця Швэцыя не зьяўляецца чальцом НАТО, Расея выступае супраць збліжэньня краіны з альянсам. Расейская ваенная прысутнасьць у раёне Балтыкі павялічваецца на фоне канфлікту ва Ўкраіне і пагаршэньня стасункаў Масквы з Захадам.

Летась у прыбярэжных водах Швэцыі адбываліся пошукі падводнага аб’екту, які, паводле швэдзкіх СМІ, мог быць расейскай падводнай лодкай. Міністэрства абароны Расеі тады аспрэчыла інфармацыю аб тым, што інцыдэнт нібыта зьвязаны з прысутнасьцю расейскай субмарыны каля берагоў Швэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG