Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 22 траўня: Саміт «Усходняга партнэрства» ў Рызе


Берасьцейская крэпасьць.. Аўтар: Siarhiej Kulik

Берасьцейская крэпасьць.. Аўтар: Siarhiej Kulik

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У сталіцы Латвіі Рызе пройдзе саміт «Усходняга партнэрства» — праграмы Эўразьвязу па супрацы з шасьцю постсавецкімі краінамі — Азербайджанам. Арменіяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай. Беларускую дэлегацыю на саміце будзе ўзначальваць прадстаўляць міністар замежных спраў Уладзімір Макей. Па выніках сустрэчы ў вярхах плянуецца прыняцьце супольнай дэклярацыі.

У Менску, у парафіяльным цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6) адбудзецца служба за спачын душы айца Аляксандра Надсана. Пачатак у 19 гадзінаў.

Горадня, База адпачынку «Купалінка» (вул. Санаторная, 20), адкрыцьцё фэстывалю аўтарскай песьні і паэзіі. Пачатак ў 12 гадзінаў.

Менск, галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх), «Асынхроннае плаваньне» — паэтычны пэрформанс пісьменьніцы Вольгі Гапеевай. Музыка і відэа — Улад Бубен. Пачатак у 19 гадзінаў

У гісторыі:

1501 — у Вільні быў асьвячаны касьцёл сьвятой Ганны.

1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бускі канал.

1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.

У гэты дзень нарадзіліся:

1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар опэрнай музыкі, дырыжор, драматург, філёзаф.

1859 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.

1899 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

1900 — Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледнік літаратуры.

1974 — Арсені Яцэнюк, украінскі палітык, дзейны кіраўнік ураду Ўкраіны.

У гэты дзень памерлі:

1885 — Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.

Цытата:

Мы нараджаемся з крыкам, паміраем са стогнам, застаецца толькі жыць са сьмехам.

Віктор Гюго

XS
SM
MD
LG