Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Талачынскага Леніна пасунулі з цэнтральнай плошчы


Райцэнтар рыхтуецца да абласных «Дажынак», а помнік Леніну «ня ўпісваўся» ў плян рэканструкцыі цэнтральнай плошчы.

У лютым гэтага году старшыня Талачынскага райвыканкаму Сяргей Ягораў абвясьціў грамадзкае апытаньне: куды падзець помнік Леніну? Але дэмакратычная працэдура завяршылася аўтарытарным чынам. Не прыслухаўшыся да думак мясцовых жыхароў, улады зрабілі так, як адпачатку заплянавалі самі.

Помнік Леніну зьнесьлі з цэнтральнай плошчы, дзе ён стаяў каля будынка райвыканкаму. І «перасялілі» ў бліжэйшы сквэр, практычна зьнішчаны перад «Дажынкамі» з пэрспэктывай засадзіць яго нанова.

Месца, дзе быў помнік, яшчэ можна пазнаць — са жвіру тырчаць кавалкі арматуры. Але неўзабаве тут усё закладуць тратуарнай пліткай. Плошча каля райвыканкаму стала сёньня самай вялікай «будаўнічай пляцоўкай» — тут завіхаецца пад сотню рабочых, якія разгружаюць і ўкладаюць тую самую плітку. Што да спэцтэхнікі, то яна пераважна задзейнічаная на рамонце талачынскіх дарог і рэканструкцыі будынкаў.

XS
SM
MD
LG