Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьмяшчаць ва Ўкраіне сыстэмы супрацьракетнай абароны ніхто не зьбіраецца


Пра гэта на брыфінгу ў Вашынгтоне заявіла намесьнік прэсавага сакратара дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Гарф.

«Няма пляну-прапановы па разьмяшчэньні сыстэмаў супрацьракетнай абароны ЗША ці НАТО ва Ўкраіне», — падкрэсьліла Гарф.

Паводле яе, «пляны па разьмяшчэньні сыстэмаў супрацьракетнай абароны НАТО добра вядомыя — усе існыя і заплянаваныя элемэнты СРА разьмяшчаюцца або будуць разьмяшчацца на тэрыторыі краінаў-чальцоў НАТО».

Акрамя таго, яна дадала, што сыстэмы супрацьракетнай абароны НАТА не нацэленыя на Расею, а скіраваныя супраць пагрозаў, якія сыходзяць з Блізкага Ўсходу.

Учора кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што ў сувязі зь неабходнасьцю абараніць Украіну ад ядзернай пагрозы з боку Расеі варта правесьці кансультацыі па разгортваньні кампанэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Ўкраіны.

У Маскве прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Расея будзе разглядаць пытаньне аб разьмяшчэньні такіх кампанэнтаў ва Ўкраіне як «пагрозу бясьпецы Расеі». «Гэта пацягне за сабой неабходнасьць прыняцьця захадаў у адказ», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG