Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінярскага пакаралі штрафам


Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага Смалявіцкі суд пакараў на 30 базавых велічынь штрафу за тое, што 15 траўня ў Смалявіцкім раённым аддзеле міліцыі ён назваў міліцыянта ўпыром.

Адначасова ў Смалявіцкім судзе рыхтуецца працэс над актывісткай Вольгай Мікалайчык. Паводле зьвестак, на яе складзены пратакол аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Актывісты мяркуюць, што гаворка ідзе пра акцыю каля Кургана Славы напярэдадні прыезду ў Менск расейскіх байкераў «Начныя ваўкі». Вольга Мікалайчык была затрыманая ў будынку суду. Хто будзе судзіць актывістку, пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG