Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьцярожна! Кітайская цэнзура


Амэрыканскі ПЭН-цэнтар выступіў з папярэджаньнем заходнім аўтарам у сувязі з тым, што іх тэксты бязь іх ведама могуць падпадаць пад цэнзуру пры публікацыі ў Кітаі.

Кітайскія цэнзары традыцыйна адчувальна ставяцца да тэмаў сытуацыі на Тайвані і ў Тыбэце, падзеяў 1989 на плошчы Цяньаньмэнь, але таксама могуць выкрасьліць з арыгінальнага тэксту занадта адкрытыя, на іх погляд, любоўныя сцэны.

Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што заходнія кнігі часам падвяргаюцца цэнзуры нават у тых выпадках, калі кантракт з аўтарам напрасткі забараняе ўносіць у арыгінальны тэкст якія-небудзь зьмены.

Так адбылося з амэрыканскім пісьменьнікам Полам Остэрам, які толькі пасьля выхаду кнігі ў сьвет даведаўся, што зь яго раману «Сансэт Парк» у кітайскай вэрсіі зьніклі згадкі ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лі Сяабо.

Зь перакладу на кітайскую кнігі Барбары Дэ Анджэліс «Сакрэты пра мужчын, якія павінна ведаць кожная жанчына» нечакана для аўтаркі зьнікла амаль траціна тэксту, бо кітайскі выдавец палічыў многія месцы занадта сэксуальна адкрытымі.

У дакладзе амэрыканскага ПЭН-цэнтру выказваецца занепакоенасьць, што з-за прывабнасьці кітайскага кніжнага рынку многія аўтары сьвядома ідуць на кампраміс і згаджаюцца на цэнзураваньне іх тэкстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG