Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 траўня: Бізнэс-форум «Усходняга партнэрства» ў Рызе, вечарына, прысьвечаная «Дзецям Аліндаркі»


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень культурнай разнастайнасьці ў імя дыялёгу і разьвіцьця

Рыга (Латвія), у рамках саміту Ўсходняга партнэрства пройдзе бізнэс-форум, мэтай якога зьяўляецца ацэнка эканамічных пэрспэктываў Партнэрства. Афіцыйны Менск на бізнэс-форуме будзе прадстаўляць першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі. Увечары ў Рыгу прыбудуць удзельнікі саміту. Заплянаваная нефармальная вячэра кіраўнікоў афіцыйных дэлегацый. Беларусь на саміце будзе прадстаўляць міністар замежных справаў Уладзімер Макей. Праца саміту пачнецца раніцай 22 траўня. Чакаецца, што па яго выніках будзе прынятая супольная дэклярацыя.

Менск, у Літаратурным музэі Петруся Броўкі ў рамках праекту «Сустрэча з аўтарам» адбудзецца вечарына, прысьвечаная раману Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі». Мадэратар — Альгерд Бахарэвіч. Пачатак у 18 гадзінаў.

Менск, заля Навуковай рады Інстытуту гісторыі Акадэміі навук (вул. Акадэмічная, 1, каб. 223), пачатак міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Армяна-беларускія гісторыка-культурныя адносіны. Традыцыі і сучаснасьць». У працы канфэрэнцыі возьмуць удзел навукоўцы Беларусі, Арменіі, Расеі, Літвы, Польшчы, Бэльгіі, Францыі, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу, ваенныя гісторыкі, прадстаўнікі сілавых ведамстваў, грамадзкія дзеячы. Пачатак ў 10 гадзінаў.

У гісторыі:

1674 — шляхта выбірае Яна Сабескага каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага.

1794 — загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай — вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня 1794 году.

1804 — у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Лашэз.

1864 — Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінула свой паняволены край. 21 траўня адзначаецца сярод чаркесаў як Дзень жалобы.

1900: Расейская імпэрыя анэксавала Маньчжурыю

1904 — заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).

1944 — на плебісцыце ў Ісьляндыі жыхары вострава падтрымалі рашэньне парлямэнту аб аддзяленьні ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.

1982 — Фальклэндзкая вайна: Вялікабрытанія пачала высадку марскога дэсанту на Фальклэндах.

2006: У Чарнагорыі праведзены рэфэрэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасьці

У гэты дзень нарадзіліся:

1894 — Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч, старшыня СНК БССР (1927-1937).

1898 — Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазытар, дырыжор

1921 — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

У гэты дзень памерлі:

1960 — Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту Гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».

1983 — мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзяяч беларускай эміграцыі.

Цытата:

Быць магутнай — гэта як быць сапраўднай лэдзі. Калі вам даводзіцца нагадваць людзям, што вы ёю зьяўляецеся, вы ёю не зьяўляецеся дакладна.

Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў часе Фальклэндзкай вайны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG