Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саслужывец палоннага расейскага спэцназаўца абвяргае ягонае звальненьне з арміі


Капітан Яўгеній Ерафееў
Капітан Яўгеній Ерафееў

Украінскія сьледчыя выставілі двум затрыманым ў Луганскай вобласьці расейскім вайскоўцам абвінавачаньне ў стварэньні тэрарыстычнай групы, паведаміў у сераду дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Маркіян Лубкіўскі.

Міністэрства абароны Расеі ў аўторак запатрабавала неадкладнага вызваленьня расейскіх палонных. Там зазначылі, што капітан Ерафееў і сяржант Аляксандраў сапраўды служылі ў расейскай арміі, але на момант затрыманьня ўжо не лічыліся ва Ўзброеных сілах.

У Крамлі зноў заявілі, што расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны няма. У той жа час СМІ неаднаразова паведамлялі, што перад адпраўкай на тэрыторыю Ўкраіны расійскіх вайскоўцаў звальнялі ў запас. Такая інфармацыя, у прыватнасьці, прыводзіцца і ў дакладзе Барыса Нямцова «Пуцін. Вайна»

Тым часам былы калега Ерафеева на ўмовах ананімнасьці заявіў Рускай службе «Бі-бі-сі», што капітан расійскай арміі Яўгеній Ерафееў, затрыманы 16 мая украінскімі вайскоўцамі ў Данбасе, не звальняўся з вайсковай службы.

Паводле яго, зьвестак аб звальненьні капітана з 3-й брыгады спэцназу ГРУ, пад кіраўніцтвам якога ён служыў у 2010-2011 гадах, ён не атрымліваў. Былы вайсковец таксама заявіў, што калі сам Ерафееў адкрыта кажа, што зьяўляецца дзеючым ваеннаслужачым, то няма падставаў яму не давяраць.

Расейскія вайскоўцы Яўгеній Ерафееў і Аляксандр Аляксандраў былі затрыманыя побач з горадам Шчасьце ў Луганскай вобласьці на мінулым тыдні. Служба бясьпекі Ўкраіны напярэдадні апублікавала відэазапісы допытаў расейцаў. Палонныя заявілі, што служаць у 3-й брыгадзе спэцназу ГРУ, якая месьціцца ў Тальяці.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG