Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дождь»: Школьнікі ў Данецку на сцэне імітавалі расстрэл украінцаў


Расейскі тэлеканал «Дождь» паведамляе, што ў данецкай школе № 46 прайшла тэатралізаваная імпрэза, у якой школьнікі з георгіеўскімі стужкамі, апранутыя ў камуфляжныя строі, імітавалі расстрэл украінцаў.

Тэлеканал спасылаецца на запіс у блогу Pauluskp.

У запісе гаворыцца, што фота было даслана настаўнікам зь іншай школы.

Украінцаў таксама гралі школьнікі ў камуфляжных строях, на якіх былі жоўтыя нарукаўнікі, якія звычайна выкарыстоўваюць украінскія вайскоўцы.

На яшчэ адным фота паказаныя, як мяркуецца, навучэнцы школы № 46, якія стаяць разам з вэтэранам. «Прыцягнулі вэтэрана, які, мяркуючы па ўсім, сам у шоку», — піша Pauluskp у сваім блогу.

На апошняй выяве — школьнікі, якія стаяць на казырку над уваходам у школу. Яны разам трымаюць сьцяг «ДНР».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG