Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі дыплямат: Майдан расстрэльвалі і расейскія спэцагенты


Міністэрству замежных спраў і міжнароднага разьвіцьця Францыі напэўна вядома, што сярод снайпэраў, якія летась узімку расстрэльвалі людзей на Майдане ў Кіеве, былі «агенты расейскіх разьведных службаў».

Пра гэта ў дакумэнтальным фільме францускага журналіста і пісьменьніка Сэржа Мааці для тэлеканалу France 3 распавёў дырэктар дэпартамэнту кантынэнтальнай Эўропы МЗС Францыі Эрык Фурнье, паведамляе Укрінфарм.

«У той час, калі мы зь Ляранам Фабіюсам знаходзіліся ў афіцыйным будынку, снайпэры — элітныя стралкі — стралялі ў натоўп, мы ведаем, што сярод гэтых элітных стралкоў былі агенты расейскіх спэцслужбаў ... і было 70-80 загіблых на працягу дня, мы заставаліся там, у будынку, і вялі перамовы зь Януковічам адносна пошуку палітычнага рашэньня», — сказаў Фурнье, распавядаючы пра леташнія лютаўскія падзеі.

Пазьней афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Рамэн Надаль, адказваючы на пытаньне Украінфарму, не абверг гэтую інфармацыю, нагадаўшы разам з тым, што расьсьледаваньне гэтай справы ва Ўкраіне працягваецца.

Сваімі ўспамінамі ў фільме Эрык Фурнье падзяліўся ў канцы траўня 2014 году, праз тры месяцы пасьля расстрэлу Майдана.

Больш траціны дакумэнтальнага фільму «Ке д’Арсэ. Кулісы дыпляматыі», зьнятага Сэржам Мааці, прысьвечаная падзеям ва Ўкраіне і ролі францускай дыпляматыі ў пошуку выхаду з крызісу, створанага Расеяй.

Прэм’ера стужкі адбылася 16 красавіка 2015 года на тэлеканале France 3.

Фільм можна паглядзець на Youtube:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG