Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загадка сьмерці Перапялічнага: вылучана гіпотэза аб атручэньні


У Вялікабрытаніі зьявілася інфармацыя, што расейскі прадпрымальнік, які нечакана памёр два гады таму ў прыгарадзе Лёндану, мог быць атручаны.

Аляксандар Перапялічны памёр падчас вячэрняй прабежкі. Як паведамляе Бі-бі-сі, аб магчымым атручэньні было заяўлена ў ходзе папярэдніх слуханьняў у каранэрскім судзе графства Сара.

У ходзе ўскрыцьця экспэрты выявілі ў арганізьме 44-гадовага бізнэсмэна сьляды, якія могуць паказваць на атручэньне рэдкай атрутай, што вырабляецца з атрутнай расьліны Gelsemium Elegans. Спэцыялісты маюць намер правесьці яшчэ некалькі таксыкалягічных тэстаў для пераправеркі атрыманых вынікаў.

Біл Браудэр, дзелавы партнэр Перапялічнага, заявіў, што яшчэ ў 2012 годзе выказаў занепакоенасьць, што бізнэсмэн быў атручаны і патрабаваў ад паліцыі правесьці дбайную праверку абставінаў сьмерці расейскага грамадзяніна.

Незадоўга да сьмерці Аляксандр Перапялічны дапамагаў швэйцарскай пракуратуры ў расьсьледаваньні справы аб мільёнах эўра, пераведзены з Расеі на рахункі ў швэйцарскіх банках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG