Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы Крым будзе крымататарскай нацыянальнай аўтаноміяй — заявілі на жалобным мітынгу ў Кіеве

  • Паўло Зубʼюк

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве 18 траўня некалькі тысяч чалавек сабраліся для ушанаваньня ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу, якая адбылася ў 1944 годзе.

Сярод удзельнікаў мітынгу было шмат крымскіх татараў, у тым ліку байцы спэцатраду «Крым».

Пачаўся мітынг з мусульманскае малітвы ў памяць ахвяраў дэпартацыі. Потым выступалі ўкраінскія палітыкі, лідэры этнічных меншасьцяў і прадстаўнікі крымскататарскага народу.

Лідэр Кангрэсу нацыянальных грамадаў Украіны Ёсіф Зісельс падкрэсьліў, што пасьля вяртаньня ў склад Украіны крымская аўтаномія павінна зьмяніць свой характар і стаць крымскататарскай аўтаноміяй.

Старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў патлумачыў, што гэта не азначае адмовы іншым этнічным групам лічыць Крым сваёй айчынай. Наадварот, прадстаўнікі ўсіх народаў аўтаноміі павінны вырашыць, як у рэспубліцы будзе адбывацца падтрымка карэннага насельніцтва.

XS
SM
MD
LG