Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскім галадоўніцам стала кепска


Галадоўніцы. Першая зьлева – Натальля Машкоўская, побач зь ёй – Натальля Кастагладава

Галадоўніцы. Першая зьлева – Натальля Машкоўская, побач зь ёй – Натальля Кастагладава

Дзьвюм магілёўскім галадоўніцам, якія пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, перасяленьня з кватэр у інтэрнат і патрабуюць альбо вярнуць ім старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах гораду, стала кепска.

У Натальлі Кастагладавай, у якой язва, пачалася рвота. У Натальлі Машкоўскай праблемы з сэрцам, падскочыў ціск. Ім выклікалі хуткую дапамогу.

Галадоўку пяцёра жыхароў Магілёва распачалі 18 траўня. Яны заяўляюць, што вычарпалі ўсе магчымыя законныя спосабы, каб бараніць свае правы, і перайшлі да крайняй меры.

У 2012 годзе дом, у якім жылі галадоўнікі, прызналі аварыйным. Жыхароў у экстраным парадку праз суд перасялілі ў інтэрнат будаўнічага трэсту № 12. Замест кватэр ім выдзелілі ў інтэрнаце пакоі.

Пратэстоўцы кажуць, што дамоваў на пражываньне ў інтэрнаце за год, што яны там жывуць, зь імі так і не заключылі. Прапануюць аформіць дамовы на пяць год. За гэты час яны мусяць вырашыць свае жыльлёвыя праблемы.

Дом № 59 па вуліцы Ленінскай — у самым цэнтры Магілёва, гэта прывабнае месца для патэнцыйных інвэстараў. Напярэдадні 1 траўня камунальнікі пафарбавалі фасад аварыйнага дому ды замянілі з боку цэнтральнай вуліцы выбітыя шыбы.

XS
SM
MD
LG