Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам бы гэтак...


Пасьля імшы ў Базыльянах віленскія беларусы разьмясьціліся па аўтамабілях. Кожнаму кіроўцу па 3-4 памочнікі.

А ў адным аўто праблема з колам, ды ніхто не заўважыў. Праехалі трохі. Хлопцы нейкія сыгналяць, каб спыняліся, самі выйшлі, дапамаглі. Быццам заўсёды мелі справу з такім і ведаюць, што рабіць. Разгаварыліся: украінцы.

Наўзгадвалі, як умеюць украінцы зладжана дзейнічаюць ў форс-мажорных выпадках, які ў іх валянтэрскі дух. Нехта ва Ўкраіне аўтаспынам падарожнічаў і распавёў пра арганізаванасьць у мясцовых грамадах. Эх, беларусам бы гэтак...

Неўзабаве ў падобнай сытуацыі ў Дзукіі нам дапамаглі проста сярод лесу. Дружныя, нешматслоўныя, нетутэйшыя. Мне ўжо ўсё ясна: «Украінцы?» — «Ды не. Беларусы!»

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG