Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтысячы сьвіней задыхнуліся


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці выявіла, што з-за неналежнага выкананьня абавязкаў кiраўнiком сьвінакомплексу ў Любанскім раёне за ноч загінула 536 жывёл.

Сьледчыя завяршылі расьсьледаваньне крымінальнай справы аб масавай гібелі жывёл у лістападзе мінулага году ў ААТ «Забалоцкі».

З-за збою ў працы вэнтыляцыйнай сыстэмы рэзка павысілася тэмпэратура ў адной з сэкцыяў сьвінакомплексу, што прывяло да гібелі жывёл. Ўкода перавысіла 1,2 млрд. рублёў.

Гэта стала вынікам неналежнага выкананьня абавязкаў кіраўніком комплексу, які дапусьціў да працы асобаў без прафэсійных ведаў і вопыту.

Парушыўшы інструкцыю, ён даў указаньне адключыць тры з чатырох вэнтылятараў, якія падавалі паветра ў сэкцыі, дзе ўтрымліваліся жывёлы, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня Сьледчага камітэту Тацяна Беланогая.

Дзеяньні абвінавачанага кваліфікаваныя паводле артыкула «Службовая халатнасьць», крымінальная справа перададзена ў пракуратуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG