Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вальжына Морт у журы прэстыжнай міжнароднай прэміі


Вальжына Морт
Вальжына Морт

Беларуска-амэрыканская паэтка Вальжына Морт апынуляся сярод дзевяці пісьменьнікаў, якія ўвайшлі ў журы Нойштадзкай міжнароднай літаратурнай прэміі 2016.

Прэмія была заснаваная ў 1969 годзе і прысуджаецца кожныя два гады Ўнівэрсытэтам штату Аклагома ды выдаўцамі міжнароднага літаратурнага часопісу World Literature Today. Прэмію называюць «Амэрыканскім нобэлем» з увагі на тое, што 30 зь яе ляўрэатаў, намінантаў або сяброў журы насамрэч атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Фіналісты (кароткі сьпіс) Нойштадзкай міжнароднай літаратурнай прэміі 2016 будуць абвешчаныя 27 траўня, а пераможца — у кастрычніку.

Вальжына Морт, якая нарадзілася ў Менску, жыве ў ЗША. Піша на беларускай і ангельскай мовах. Выдала паэтычныя зборнікі «Я тоненькая як твае вейкі», «Factory of Tears», «Collected Body».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG