Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У скандальным «танцы пчолак» у расейскім Арэнбургу не знайшлі парнаграфіі


Сьледчы камітэт Расеі адмовіўся ўзбуджаць справу ў дачыненьні да Арэнбурскай школы танцаў «Крэда» за танец «Пчолкі і Віні-Пух» у стылі «твэрк» у сувязі з адсутнасьцю складу злачынства, паведамляе ТАСС.

Як паведамляе агенцтва, спэцыялісты ў галіне харэаграфіі правялі праверку і ўстанавілі, што ўсе рухі танца, які выканалі дзяўчаты ва ўзросьце ад 14 да 19 гадоў, зьяўляюцца элемэнтамі ў стылі «твэрк» і ня ўтрымліваюць эротыкі і парнаграфіі.

13 красавіка ў інтэрнэце шырока разышлося відэа танца дзяўчат у касьцюмах пчолак з танцавальнай школы «Крэда». У той самы дзень Сьледчы камітэт Расеі пачаў праверку. У канцы красавіка суд пакараў адміністрацыйным арыштам трох выканаўцаў твэрку на фоне мэмарыялу «Малая зямля» у Новарасійску. Ролік танцу быў разьмешчаны ў інтэрнэце.

Пракуратура Краснадарскага краю правярае гісторыю зьяўленьня ў інтэрнэце відэароліка з танцам на танку.

XS
SM
MD
LG