Лінкі ўнівэрсальнага доступу

закладка


Франц Кафка
Франц Кафка

у мяне зьявілася новая фобія. кожны раз, калі я раскрываю кнігу, якую чытаю, натыкаюся на закладку: фотаздымак Кафкі і пералік яго раманаў — падарунак ад сябра, які ён набыў у музэі Кафкі ў Празе.

кожным разам, калі бачу гэтую закладку, мне становіцца сорамна, што я напісаў сёньня дзьве старонкі раману, і гэтыя старонкі — вымучаныя, нязграбныя і выглядаюць сіроткамі.

я адкладаю чытаньне і сядаю за стол пісаць, але ў выніку нічога не пішу, бо таксама неяк няёмка, што вось я пабачыў Кафку і мяне панесла пісаць.

вар’яцтва. давялося схаваць закладку ў кнігу, якую ўжо прачытаў, каб тая не засмучала мяне.

а.і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org ​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG