Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля паразы расейскія хакеісты зладзілі дэмарш, не праслухаўшы гімну канадыйцаў


Расейскія хакеісты пасьля паразы ў фінальным матчы са зборнай Канады на чэмпіянаце сьвету, 17 траўня 2015 году

Расейскія хакеісты пасьля паразы ў фінальным матчы са зборнай Канады на чэмпіянаце сьвету, 17 траўня 2015 году

У фінале чэмпіянату сьвету па хакеі расейцы прайгралі канадыйцам з буйным лікам 6-1, паказаўшы невыразную гульню.

Расейцы прайгралі канадцам з буйным лікам 6-1, паказаўшы невыразную гульню. Канадцы дамінавалі на пляцоўцы ўвесь час, выйшаўшы наперад у канцы 1-га пэрыяду, а ўжо ў 2-м пэрыядзе канадцы мелі перавагу перад расейцамі ў кідках — 14-1 і здолелі яшчэ тройчы забіць у брамку супернікаў. У 3-м пэрыядзе канадцы давялі лік да разгромнага, і толькі за сем хвілінаў да фінальнай сырэны Яўген Малкін забіў гол прэстыжу.

Агляд матчу

Паводзіны расейскіх хакеістаў абурылі заўзятараў

Пасьля матчу расейцы сышлі зь лёду, не дачакаўшыся выкананьня гімна зборнай Канады, за што былі асьвістаныя гледачамі ў праскай арэне. Заклікі Аляксандра Авечкіна да сваіх партнэраў затрымацца, як гэта прынята на цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў, не былі ўспрынятыя яго калегамі: на лёдзе засталіся ўсяго некалькі расейскіх гульцоў.

Відэа інцыдэнту

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG