Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз скрытыкаваў сьмяротны прысуд Мурсі


Мухамад Мурсі
Мухамад Мурсі

Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні выступіла з крытыкай рашэньня суду ў Эгіпце, які засудзіў былога прэзыдэнта Мухамада Мурсі да сьмяротнага пакараньня.

«Рашэньне суду аб сьмяротнай кары было прынятае як вынік масавага судовага працэсу, які не адпавядае абавязацельствам Эгіпту згодна міжнароднаму заканадаўству», — заявіла Магерыні.

У Брусэлі выказалі надзею, што вэрдыкт суду перагледзяць па выніках апэляцыі.

«Эўразьвяз выступае супраць сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах. Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца жорсткім і негуманным рашэньнем», — падкрэсьліла Фэдэрыка Магерыні.

У суботу суд у Эгіпце прыгаварыў да сьмяротнай кары Мурсі і яшчэ больш за сто чалавек паводле абвінавачваньні ў дачыненьні да масавых уцёкаў з турмаў у 2011 годзе. Сярод асуджаных — лідэры ўзначаленага Мурсі руху «Мусульманскае братэрства».

Мухамад Мурсі ўзначаліў Эгіпет у 2012 годзе. Праз год яго адхілілі ад улады ў выніку масавых пратэстаў.

Пасьля адхіленьня ад улады Мурсі фігураваў адразу ў некалькіх судовых працэсах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG