Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герасіменя паскардзілася на чыноўнікаў: Яны пастаянна тузаюць і патрабуюць мэдалі


Неаднаразовая чэмпіёнка сьвету і Эўропы, а таксама прызэр Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя распавяла ў інтэрв’ю «Трыбуне», што яе вельмі раздражняе «плян на мэдалі», які ўсталёўваюць чыноўнікі перад важнымі спаборніцтвамі:

«Які плян?! Гэта тое ж самае, што заплянаваць нейкую пэўную дату праз год паехаць на шашлыкі. Ты ня ведаеш, ні якое надвор’е будзе, ні што ў цябе будзе ў жыцьці — гэта непрадказальна, — кажа плыўчыха. — У спорце можна заплянаваць свой вынік. Ты плянамерна ідзеш, рыхтуесься да яго. Але ты ж ня ведаеш, які гэта будзе вынік у сьвеце: немагчыма прадказаць, якія сэкунды пакажуць іншыя спартоўцы. Сёньня ты можаш з вызначаным часам быць першым, а праз паўгоду з такім жа вынікам не патрапіш нават у фінал»

Аляксандра таксама паведаміла, што мела ў жыцьці сытуацыі, калі ад яе патрабавалі мэдалі:

«Пасьля таго, як я выйграла чэмпіянат сьвету, нашы чыноўнікі ўжо павесілі мне на шыю алімпійскі мэдаль Лёндана. І так негалосна гэта ўсё. Мяне гэта злавала проста. Ты рыхтуесься да Алімпійскіх гульняў, а цябе пастаянна тузаюць: «Ну што, Саша, давай. Мы чакаем мэдаль». Яны як быццам не разумеюць, што капаньне на мазгі ні да чаго добрага не прыводзіць. Так і хацелася заўсёды сказаць: «Калі нешта не падабаецца — удзельнічайце самі. Скачыце ў басэйн і наперад, а мы за вас усе далонькі адпляскаем і сьцягамі так адмахаем, што спартоўцы зь іншых краін толькі пазайдросьцяць».

XS
SM
MD
LG