Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Македоніі адбываецца антыўрадавая дэманстрацыя ФОТА


У сталіцы Македоніі Скоп’е адбываецца шматтысячная дэманстрацыя з патрабаваньнямі адстаўкі ўраду прэм’ер-міністра Ніколы Груеўскага.

Яе арганізавалі апазыцыйныя партыі на чале з Сацыял-дэмакратычным зьвязам Македоніі пры падтрымцы шэрагу грамадзкіх арганізацый і студэнтаў.

Дэманстранты заяўляюць, што застануцца перад будынкам ўраду, пакуль прэм’ер і яго кабінэт ня пойдуць у адстаўку.

Паводле карэспандэнтаў македонскай службы Радыё Свабодная Эўропа, у дэманстрацыі ўжо прымаюць удзел больш за 30000 чалавек, але да іх далучаюцца ўсё новыя і новыя дэманстранты.

Яны зьбіраюцца ня толькі з самога горада, але і прыяжджаюць з розных частак Македоніі.

У іншым месцы Скоп’е на ўласную дэманстрацыю выйшлі студэнты, незадаволеныя зьменамі ў сыстэме вышэйшай адукацыі. Іх калёна пазьней таксама далучылася да асноўнай дэманстрацыі.

У многіх частках горада дзяжураць узмоцненыя атрады паліцыі з адмысловай падрыхтоўкай.

Напярэдадні акцыі пратэсту, вечарам суботы 16 траўня, Нікола Груеўскі заявіў, што не намераны сыходзіць у адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG