Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас візыту Лукашэнкі на МТЗ «неляяльным» рабочым забаранілі прыходзіць на працу


15 траўня Аляксандар Лукашэнка наведаў Менскі трактарны і сустрэўся з працоўным калектывам. Адбіралі найбольш ляяльных, а актыўных і незадаволеных наагул не пусьцілі на завод.

«14 траўня начальнік участка 91-га фарбавальнага цэху МТЗ Руслан Крывіцкі выклікаў шасьцёх чалавек і загадаў 15 траўня не выходзіць на працу. Маўляў, з дырэкцыі завода паступіла тэлефанаваньне. А калі мы прыйдзем, на прахадной нас усё адно ня пусьцяць на тэрыторыю завода», — распавяла адна з такіх «непажаданых» асобаў.

Маляр кажа, што насамрэч працаўнікі цэху ў сярэднім зарабляюць каля 4-х мільёнаў рублёў, а ня 7 мільёнаў, як казаў на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы генэральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка.

Прычынай не пускаць найбольш незадаволеных маляроў на працу магло быць тое, што ў мінулым годзе працаўнікі 91-га цэха напісалі ліст на імя начальніка цэха і дырэктара завода, у якім прасілі аднавіць ранейшы ўзровень заробку, палепшыць умовы працы.

У адказ на свой зварот працаўнікі атрымалі дакумэнт, падпісаны генэральным дырэктарам. Спасылаючыся на паказьнікі аб’ёму вытворчасьці і прадукцыйнасьць працы, кіраўніцтва зрабіла выснову аб немагчымасьці выканаць патрабаваньне працаўнікоў цэху.

Маляр распавяла, што шмат рабочых звольнілася з цэху, а нагрузка засталася ранейшай. Яна прывяла прыклад, што за апошнія 2 гады зь яе ўчастку звольнілася палова — з 16 чалавек засталося 8.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG