Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія спыняе чыгуначныя зносіны з Расеяй ВІДЭА


Ад наступнага тыдня спыняюцца пасажырскія чыгуначныя перавозкі паміж Эстоніяй і Расеяй.

Эстонія канстатуе зніжэньне колькасці турыстаў і з гэтай прычыны расейскі кірунак чыгункі перастаў акупляцца. Апошні цягнік адправіцца з Масквы 18 траўня ў 18:05 і прыбудзе ў Талін 19 траўня ў 10:46, паведамляецца на сайце эстонскай кампаніі-перавозчыка Go Rail.

На мінулым тыдні, 11 траўня, адбыўся апошні рэйс цягніка Талін-Санкт-Пецярбург.

«Мы былі вымушаныя часова прыпыніць працу на гэтай лініі, паколькі грамадзка-палітычнае становішча не дазваляе працягваць дзейнасьць. Мы дзякуем усім пасажырам і спадзяемся, што ў нас зьявіцца магчымасьць ізноў Вас абслугоўваць у будучыні», — заявілі ў Go Rail — прыватная кампанія, якая абслугоўвала маршрут з 1998 года.

Дырэктар кампаніі Go Rail Алар Пінсель таксама выказаў надзею, што перамовы паміж дзяржаўным прадпрыемствам Eesti Raudtee і Расейскай чыгункай аб далейшым абслугоўваньні лініі Талін-Масква апынуцца ўдалымі і «гістарычныя чыгуначныя зносіны паміж сталіцамі суседніх краін захаваюцца», — заявілі ў эстонскай кампаніі.

XS
SM
MD
LG