Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Македоніі не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку, нягледзячы на масавыя пратэсты


Прэм’ер-міністар Македоніі Нікола Груеўскі

Прэм’ер-міністар Македоніі Нікола Груеўскі

Прэм’ер-міністар Македоніі Нікола Груеўскі заявіў у суботу, 16 траўня, што не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку, чаго патрабуюць яго праціўнікі.

Выступаючы на прыватным праўладным тэлеканале, ён таксама дадаў, што ня мае намеру таксама згаджацца на часовы ўрад.

У нядзелю, 17 траўня, у сталіцы Скоп’е чакаецца шматтысячная дэманстрацыя з патрабаваньнямі адстаўкі прэм’ера і ўсяго ўраду.

У Македоніі ўжо некалькі месяцаў працягваецца палітычны крызіс, які ў апошні час паглыбілі карупцыйныя скандалы і нядаўнія баі ў горадзе Куманава з узброеным групоўкам альбанцаў па нацыянальнасьці.

Кансэрватар Груеўскі займае пасаду з 2006 года, але апазыцыйны Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі байкатуе парлямэнт яшчэ з часу яго пераабраньня ў красавіку мінулага, 2014 году, абвінавачваючы яго ў махлярстве.

XS
SM
MD
LG