Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя сьмяротным выракам Мухамаду Мурсі


ЗША выказалі глыбокую занепакоенасьць з нагоды вынесенага ў Эгіпце сьмяротнага прысуду былому прэзыдэнту Мухамаду Мурсі і яшчэ больш за 100 асобам.

Як заявілі ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША ў суботу, 16 траўня, Вашынгтон заўсёды выступае супраць масавых судовых працэсаў і прысудаў, спосаб вынясеньня якіх «супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Эгіпту і прынцыпу вяршэнства права».

У пятніцу, 16 траўня, суд у Эгіпце прысудзіў да сьмяротнай кары Мурсі і яшчэ больш за сто чалавек, абвінаваціўшы іх у дачыненьні да арганізацыі масавых уцёкаў зьняволеных падчас паўстаньня 2011 года.

У адпаведнасьці з эгіпэцкімі законамі, гэтыя рашэньні суду перададзены на зацьвярджэньне вярхоўнага муфтыя краіны. Канчатковы прысуд па абодвух справах будзе абвешчаны 2 чэрвеня.

Абвінавачваньні па гэтых справах зьвязаныя з уцёкамі з эгіпэцкіх турмаў некалькіх тысяч асуджаных, у тым ліку палітвязьняў, падчас масавых народных выступаў у пачатку 2011 года, якія прывялі да адстаўкі шматгадовага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

У красавіку Мухамад Мурсі быў асуджаны да 20 гадоў турмы па абвінавачваньнях, зьвязаных зь пераследам удзельнікаў масавых антыўрадавых выступаў у 2012 годзе.

Мухамад Мурсі быў адхілены ад улады летам 2013 пасьля масавых акцый пратэсту ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG