Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвінаваціла Захад у падрыхтоўцы «каляровай рэвалюцыі» ў Македоніі


Расея абвінаваціла «краіны Захаду» ў спробах паспрыяць «каляровай рэвалюцыі» ў Македоніі, дзе расьце напружанасьць напярэдадні апазыцыйных выступаў, заплянаваных на 17 траўня.

У заяве Міністэрства замежных справаў Расеі ўтрымліваецца спасылка на паведамленьні сэрбскіх СМІ аб арышце грамадзяніна Чарнагорыі, абвінавачанага, як лічаць у Маскве, у дапамозе «альбанскім экстрэмістам», якія дзейнічаюць у Македоніі.

Расейскія ўлады выкарыстоўваюць тэрмін «каляровая рэвалюцыя» у дачыненьні да народных выступаў у краінах, дзе, як лічаць у Маскве, заходнія краіны ўмешваюцца ў палітыку мясцовых урадаў.

У Македоніі апанэнты цяперашняга прэм’ер-міністра Ніколы Груеўскага плянуюць 17 траўня дэманстрацыю пад лёзунгамі адстаўкі ўраду ў сувязі з паведамленьнямі пра сур’ёзныя злоўжываньні сярод найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў.

Тыдзень таму ў Македоніі пры паліцэйскім рэйдзе на поўначы краіны, у горадзе Куманава, населеным альбанцамі, загінулі 18 чалавек уключна з вартавымі парадку. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG