Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браты Клічко правялі танцавальную зарадку да Дня Эўропы ВІДЭА


Браты Клічко правялі танцавальную зарадку да Дня Эўропы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:47 0:00
Наўпроставы лінк

У Кіеве на Міхайлаўскай плошчы адзначаюць Дзень Эўропы. Адно зь мерапрыемстваў правялі мэр Кіева Віталь Клічко разам са сваім братам, чэмпіёнам сьвету па боксе Ўладзімірам.

У Кіеве адбылося адкрыцьцё Дня Эўропы ў Кіеве. Традыцыйна адкрывалі Дзень Эўропы флэшмобам бубначак Кіеўскага дзяржаўнага дома мастацкага і тэхнічнай творчасьці. Працягнулі выступам ваеннага аркестру і прамовамі паслоў ЭЗ і чыноўнікаў.

Да віншаваньняў Украіны з дапамогай відэасувязі далучыўся і прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц.

Дзень Эўропы — сьвята, якое адзначаецца ў краінах Эўрапейскага Зьвязу 9 траўня, ва Ўкраіне ж — штогод з 2003 году ў трэцюю суботу траўня.

Украіна зьяўляецца адзінай краінай, якая, не зьяўляючыся сябрам Эўразьвязу, адзначае Дзень Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG