Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джахара Царнаева прысудзілі да сьмяротнага пакараньня


Джахар Царнаеў у судзе
Джахар Царнаеў у судзе

Сябры журы прысяжных у Бостанскім судзе вынесьлі вэрдыкт у дачыненьні да Джахара Царнаева па справе тэракту на Бостанскім марафоне ў красавіку 2013 года. Яго прысудзілі да сьмяротнага пакараньня, паведамляе tvrain.ru.

Раней, 13 траўня, дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прысяжных прысудзіць Царнаева да сьмяротнага пакараньня. На яго думку, сьмяротнае пакараньне можа быць адзіным справядлівым прысудам за ўчыненыя падсудным злачынствы.

Тэракт ля фінішнай рысы Бостанскага марафону адбыўся 15 красавіка 2013 года. Тады зь інтэрвалам у 12 сэкундаў адбыліся два выбухі, ахвярамі якіх сталі тры чалавекі. Больш за 260 чалавек атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

Джахара Царнаева прызналі вінаватым ва ўжываньні зброі масавага паражэньня супраць фізычных асоб, якое пацягнула сьмерць — агулам ён быў прызнаны вінаватым па ўсіх 30 пунктах абвінавачваньня. Яго брат Тамерлан, які, як мяркуецца, зьяўляўся ідэолягам тэракту, загінуў пры затрыманьні.

Прысяжным трэба было выбраць з двух магчымых варыянтаў пакараньня — сьмяротнае пакараньне ці пажыцьцёвае зьняволеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG