Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 16 траўня: Ноч музэяў у Менску


в.Вежанка, Любанскі р-н, Менская вобласьць. Фота: Натальля Сарагавец

в.Вежанка, Любанскі р-н, Менская вобласьць. Фота: Натальля Сарагавец

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У шэрагу музэяў Менску пройдзе «Ноч музэяў» – акцыя міжнароднага маштабу, падчас якой будзе можна ня толькі паглядзець адмысловыя экспазыцыі, але і ўзяць удзел у розных падрыхтаваных на гэтую нагоду забаўляльных і адукацыйных мерапрыемствах.

У гісторыі:


1674 – Ян Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1686 – паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «вечны мір», Расея атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.

1889 – упершыню апублікавалі паэму «Тарас на Парнасе» (у газэце «Минский листок»). Паэма была напісаная, найбольш верагодна, у 1850-я. Аўтарам паэмы лічыцца Канстанцін Вераніцын. Ён паходзіў з прыгонных сялян. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходзкім вучылішчы, Віцебскай гімназіі (1845-52) і Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі (1852-54). 3 акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі. У 1859 годзе ён бліскуча скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». У 1863-74 жыў і працаваў у Пецярбургу, у 1874-79 працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, з 1880 служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін, меў чын стацкага саветніка. Дакладная дата сьмерці Вераніцына невядомая.

1911 – нарадзіўся Васіль Вітка, клясык беларускай дзіцячай літаратуры.

1955 – нарадзілася Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.


1986 – у Горадні адкрыты Дом-музэй Максіма Багдановіча.

У памяці:

1926 – памёр Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.

Цытата:

«Хто там грукае ў акно?
Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно,
Запляла касічкі.

Вось надзену кажушок,
Выбегу на ганак,
З лесьвіцы зьмяту сьняжок,
Вынесу сняданак.

Тут халва і тваражок,
Скрылічак каўбаскі,
Цёплы зь мясам піражок –
Ежце, калі ласка.

У абед, сінічкі, зноў,
Прылятайце сьмела.
Ну, а мне – пара дамоў,
Я ж сама ня ела.»

Васіль Вітка, «Сяброўкі»​

XS
SM
MD
LG