Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўленьне да Другой сусьветнай вайны надалей застаецца фактарам разьяднаньня беларускай нацыі.

Для адных — гэта гераічны подзьвіг народу ў Вялікай айчыннай вайне.

Для іншых — безнадзейная спроба змаганьня за незалежнасьць у трагічных умовах акупацыі.

Для некага гэта агонь Галакосту.

Яшчэ для некага — страта краіны, якая адсунулася на сотні кілямэтраў на захад.

Або яшчэ - вайна ўсіх супраць усіх, бяз сэнсу, выйсьця і надзеі.

Пакуль мы будзем глядзець на вайну толькі кожны з сваёй партыкулярнай пэрспэктывы — пра адзіную нацыю гаварыць няма сэнсу. Адзіны шанец у тым, каб усе пагадзіліся: беларускі погляд на вайну — гэта ўсе пазыцыі разам узятыя, асэнсаваныя і ўсьвядомленыя як сваё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG