Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Маккэйн адхіліў запрашэньне стаць дарадцам ва Ўкраіне


Амэрыканскі сэнатар Джон Маккэйн адхіліў запрашэньне далучыцца да Кансультатыўнай міжнароднай рады рэформаў ва Ўкраіне, патлумачыўшы гэта абмежаваньнямі, якія прапісаныя ў Канстытуцыі ЗША.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Маккэйна на яго сайце.

«Вялікім гонарам для мяне было запрашэньне ўступіць у кансультатыўную міжнародную раду рэформаў, форум для абмеркаваньня шляхоў забесьпячэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і бясьпекі Ўкраіны, падтрымкі дэмакратычнай будучыні краіны перад пагрозай расейскай агрэсіі. Аднак, у адпаведнасьці з палажэньнямі Канстытуцыі ЗША аб узаемадзеяньні членаў Кангрэсу з замежнымі ўрадамі, я абавязаны адхіліць запрашэньне», — заявіў Маккэйн.

Ён падкрэсьліў, што «ганарыцца быць сябрам Украіны ў яе барацьбе супраць спробы Ўладзіміра Пуціна разьдзяліць сувэрэнную дзяржаву».

«Я буду працягваць рабіць усё, што магу, каб спыніць агрэсію Ўладзіміра Пуціна, як я гэта рабіў зь першых дзён пратэстаў на Майдане, і я застануся побач са свабоднай Украінай», — заявіў сэнатар.

Раней прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка сваім указам зацьвердзіў склад і палажэньне аб кансультатыўнай міжнароднай радзе рэформаў. Згодна з указам, узначаліў орган былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, у яго таксама ўключылі, сярод іншых, і сэнатара Маккэйна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG