Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба і ЗША абмяркуюць адкрыцьцё амбасадаў


Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што ўжо на наступным тыдні адбудзецца сустрэча амэрыканскай і кубінскай працоўных групаў, дзе абмяркуюць аднаўленьне дыпляматычных адносінаў.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнта, у наступны чацьвер яны будуць абмяркоўваць практычныя крокі па адкрыцьці амбасадаў у Гаване і Вашынгтоне.

У мінулым месяцы Барак Абама паабяцаў, што Кубу выключаць са сьпісу краінаў-спонсараў тэрарызму.

На гэтым настойвала Гавана, называючы выключэньне краіны са сьпісу адной з умоваў для абмеркаваньня аднаўленьня адносінаў, паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG