Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку затрымалі фінансістаў ісламскіх тэрарыстаў


Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы ў Беластоку затрымала трох замежнікаў, якіх падазраюць у зборы сродкаў на тэрарыстычную дзейнасьць.

Як паведамляе Польскае радыё, трое затрыманых прадстаўляюць сетку лягістычнай падтрымкі так званай Ісламскай дзяржавы.

Прэсавы сакратар Агенцтва ўнутранай бясьпекі Мацей Карчынські адмовіўся гаварыць аб ідэнтыфікацыі і дзейнасьці затрыманых, толькі зазначыў, што яны нядаўна прыбылі ў Польшчу з тэрыторыі адной зь дзяржаваў Эўразьвязу.

Беластоцкі акруговы суд ухваліў рашэньне аб трохмесячным арышце затрыманых. Судом вылучанае падазрэньне ў зборы сродкаў, якія могуць служыць для арганізацыі злачынстваў тэрарыстычнага характару.

XS
SM
MD
LG