Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Балтыі хочуць базы НАТО на сваёй тэрыторыі


Эстонскія салдаты прымаюць удзел у ваенных вучэньнях НАТО на палігоне Тапа ў Эстоніі 12 траўня 2015 году

Эстонскія салдаты прымаюць удзел у ваенных вучэньнях НАТО на палігоне Тапа ў Эстоніі 12 траўня 2015 году

Літва, Латвія і Эстонія будуць дамагацца сталай прысутнасьці войскаў НАТО на сваёй тэрыторыі для процідзеяньня вайсковай актыўнасьці Расеі ў паветры і на моры.

Пра гэта заявіў у чацьвер прадстаўнік літоўскага войска.

Тры дзяржавы, у кожнай зь якіх пражывае расейская меншасьць, асьцерагаюцца, што могуць стаць аб’ектам ціску Крамля пасьля расейскай агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны і леташніх заяваў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна пра абавязацельствы па абароне расейскамоўнага насельніцтва на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза.

«У адказ на сытуацыю, якая склалася ў рэгіёне, у якасьці меры стрымліваньня, камандуючыя войскамі краінаў Балтыі пададуць афіцыйную заяўку вярхоўнаму камандуючаму саюзьніцкімі сіламі НАТО ў Эўропе аб сталым разьмяшчэньні падразьдзяленьня НАТО ў памеры брыгады ў краінах Балтыі», — паведаміў прэс-сакратар літоўскага войска Міндаўгас Няймонтас.

Краіны Балтыі хочуць, каб брыгада складалася з трох падразьдзяленьняў войскаў НАТО ў памеры батальёна ў кожнай з трох краінаў, якія будуць праходзіць ратацыю паводле зацьверджанага НАТО графіку.

Колькасьць тыповай брыгады НАТО складае ад 3000 да 5000 вайскоўцаў. У брыгаду ўваходзяць некалькі батальёнаў.

XS
SM
MD
LG