Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Навумчык: «Рэфэрэндум-95 можна паставіць побач з Курапатамі»


Экс-дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Сяргей Навумчык і Юрась Беленькі расказалі як адбываўся рэфэрэндум 1995 году і якія яго вынікі для нацыі.

Экс-дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Сяргей Навумчык і Юрась Беленькі ў перадачы Дзьмітрыя Гурневіча і Паўла Мажэйкі «Два на два» расказалі як адбываўся рэфэрэндум 1995 году і якія яго вынікі для нацыі.

Былыя парлямэнтарыі распавялі, чаму Аляксандар Лукашэнка ініцыяваў рэфэрэндум, як адбывалася прызначэньне плебісцыту, хто кіраваў апэрацыяй зьбіцьця дэпутатаў у Авальнай залі.

Сярод пытаньняў было і такое: Ці дасягнуў Лукашэнка той мэты, якую ставіў рэфэрэндумам 1995 года?

Навумчык: «Безумоўна. Мэта была, фігуральна кажучы, — паламаць хрыбетнік нацыі, ці надламаць яго. Ён гэтага дасягнуў. Калі я аналізую адмоўныя вынікі гэтага рэфэрэндуму (а па некаторых пазыцыях яны страшныя) — дык я магу паставіць побач толькі Курапаты і Другую усясьветную вайну».

Беленькі: «Лукашэнка быў інструмэнтам гэтай жахлівай палітыкі вынішчэньня краіны, народу, які ўздымаўся пасьля 200-от гадоў акупацыі ў накірунку стварэньня нацыі. За ім стаяла Лубянка. Поўнай мэты Масква не дасягнула. Незалежная Беларусь існуе, гэта юрыдычна незалежная дзяржава. Як бы тое ні было, але маладое пакаленьне, як трава праз асфальт, цягнецца да нацыянальных каштоўнасьцяў, да гісторыі, да мовы — насуперак гэтым каткам, якія асфальт закатваюць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG